Беларуская Служба

Прэзідэнт Мадагаскара заявіў пра спробу дзяржаўнага перавароту

12.10.2025 11:13
Пераварот адбываецца на фоне масавых пратэстаў, якія працягваюцца на Мадагаскары ўжо больш за два тыдні. Гэтыя пратэсты выкліканыя адключэннямі вады і электрычнасці.
Мадагаскарскія салдаты падчас антыўрадавых пратэстаў у АнтананарывуEPA/RAZAFINDRAKOTO MAMY Dostawca: PAP/EPA.

Прэзідэнт Мадагаскара Андры Ражуэліна заявіў, што ў краіне адбываецца незаконны, гвалтоўны захоп улады.

«Прэзідэнт Рэспублікі жадае паведаміць нацыі і міжнароднай супольнасці, што ў краіне ў цяперашні час адбываецца незаконны, гвалтоўны захоп улады, які супярэчыць Канстытуцыі і дэмакратычным прынцыпам», — заявіў Ражуэліна.

Масавыя пратэсты працягваюцца на Мадагаскары ўжо больш за два тыдні. Гэтыя пратэсты былі выкліканы адключэннямі вады і электрычнасці, але пазней дэманстранты пачалі патрабаваць адстаўкі прэзідэнта і роспуску верхняй палаты парламента.

У сутычках з сіламі бяспекі загінулі не менш за 20 чалавек. У суботу 11 кастрычніка салдаты элітнага падраздзялення CAPSAT далучыліся да пратэстоўцаў у сталіцы Антананарыву.

ПР/юл